ДАНА́ЙЦАЎ ДАРЫ́,
выраз, які абазначае каварную паслугу з мэтай прычыніць зло, загубіць. У гамераўскім эпасе ўдзельнікі Траянскай вайны данайцы, не ўзяўшы Трою штурмам, пайшлі на хітрасць: знялі аблогу, каля сцен горада пакінулі драўлянага каня, куды схаваліся воіны з Адысеем. Нягледзячы на перасцярогу жраца Лаакоана («Баюся данайцаў, нават якія прыносяць дары»), траянцы перацягнулі каня ў горад. Ноччу Д. выйшлі з каня, адчынілі
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)